Загрузка страницы     Загрузка страницы...
  • Новости
  • Фотографии
  • Интервью
  • Видео-Архив
  • Состав группы
  • Дискография
  • Тексты песен
  • Саша и Сирожа
  • Главное меню




    Подписка на новости!
    BRUTTO
    Случайное фото
    Lyapis Shop
    Lyapis Shop

    Интернет-магазин
     
     
     

    Такiя мы ўжо - Гарадскiя рамантыкi (1996)


     

    Гадоў шэсць таму ў маленькiм сельскiм клубе, дзе яны выступалi з канцэртам, п'яны голас з залы папрасiў "злабаць" пра таксi. Такой песнi ў рэпертуары "Ляпiса-Трубяцкога" тады не было. Але крыху пазней яна ўсё ж з'явiлася, стаўшы напэўна, самым вядомым хiтом гэтай групы.

    Наогул "Ляпiс" як нешта зусiм неардынарнае i нават эксцэнтрычнае многiя ўспамiнаюць даволi неадназначна. Нiхто нiколi ў жыццi не будзе слухаць падобную музыку, а нехта i зусiм не ведае, што гэта за "ляпiсы" такiя. Але ёсць значная частка насельнiцтва, якая сёння лiтаральна губляе розум ад iх, на першы погляд, простых песень. Па крайняй меры ў гэты дзень, а дакладней, у гэту ноч прэстыжны клуб "Вернiсаж", дзе бiлеты, скажам, нятанныя, быў забiты да канца. Дык што ж усё-такi за з'ява - "Ляпiс-Трубяцкi"? Гэта мы i пастаралiся высветлiць у аўтара i выканаўцы ўсiх песень, вядомага Сяргея Мiхалка i дырэктара групы Яўгена Калмыкова.

    Яуген: Амерыканскiя журналiсты нас неяк удачна ахрысцiлi эстэтамi мiнскага гарадскога фальклору. Мы з iмi згодны, таму што нiколi не адчувалi асаблiвага ўплыву таго ж Грабеншчыкова цi яшчэ якiх-небудэь музыкантаў-фiлосафаў. Тут, напэўна, самы вялiкi ўплыў аказаў той менталiтэт, якi ўсё гэта падсiлкоўваў i падсiлкоўвае. Ведаеце, такiя тусовачныя улiчна-кухонныя разважаннi.

    - Але чаму тоды менавiта "Ляпiс'?

    Сяргей: Ды проста калi я пачы наў музыцыраваць i складаць вершы, яны чамусьцi атрымлiвалiся вельмi падобнымi на "гаўрылiяду" самога Ляпiса-Трубяцкога. Памятаеце: "Служыў Гаўрыла..."? Так i з'явiлася гэтая назва.

    - Згодна, арыгiнальна. Але на адной назве не выедзеш. Цяпер вы сапраўды вельмi папулярныя. Цiкава, гэта было маруднае, як травiнка скрозь асфальт, укараненне ў музычную тусоўку цi парадны ўезд на белым канi?

    Яўген: Усё неяк само сабой атрымалася. Спачатку i размовы не было пра нейкi грандыёзны праект. Выступалi перад сябрамi, затым - у больш шырокiх аўдыторыях, выпусцiлi касету. Вось з касеты, бадай, усе i пачалося: нечакана для нас яна пачала вельмi добра прадавацца. Цяжка паверыць, але факт: самi мы нiкуды не прасiлiся, на канцэрты не лезлi, а вось так, касетай, зрабiлi сабе "прамоушн".

    - Нiколi не паверу, што гэта з'явiлася для вас нечаканасцю.

    Сяргей: Ну, чаму нечаканасцю? Аб нечым мы здагадвалiся. Больш таго... Але гэта ўжо сакрэт.

    - Разумею, трапiлi ў лапы шоу-бiзнесу. I як, не дужа жме?

    Яўген: Пра якi шоу-бiзнес, па вялiкаму рахунку, сёння можна гаварыць, калi пры выступленнi нават вядомых беларускiх груп канцэрты не акупляюцца? Напэўна, у людзей мала грошай... I той, хто бярэцца арганiзаваць канцэрт, часцей за ўсё нiчога не зарабляе. Якi сэнс у такiм "бiзнесе"? Але нам, напэўна, шанцуе. Нешта зарабiць нам удаецца.

    Сяргей: Працуеш, працуеш. Трэба ж сына кармiць.

    - Сяргей, вы пiшаце тэксты i музыку. А як гэта да вас прыходзiць? Садзiцеся ўвечары перад чыстым аркушам паперы i пакутлiва працуеце?

    Сяргей: Ды не, я надзiва пладавiты. Часам нават у аўтобусе нешта прыходзiць у галаву, а нешта i ноччу. Наогул, я пiшу, а Жэня, як Сальеры, зайздросцiць. Таму, калi прыносiць мне на сцэну кока-колу, я яму гавару: "Глытнi спачатку сам".

    Яўген: Ёсць шмат песень, якiя ён адзiн раз выканае на якiм-небудзь канцэрце, а назаўтра i не ўспомнiць пра iх.

    Сяргей: Так што, калi каму патрэбны песнi, можна звяртацца. Недорага вазьму.

    - А вось у адной газеце напiсалi, што вы i Кiркораву падарылi песню.

    Сяргей: Каля Кiркорава ўецца столькi кампазiтараў, што яму няма сэнсу ў каго-небудзь штосьцi прасiць, а тым больш красцi. Проста супадзенне атрымалася. У яго пра тазiк - у мяне пра жвачку. Ён наогул сур'ёзна спявае, а я так - жартую.

    - А ў жыццi вы такi ж вясёлы?

    Сяргей: Гэта не вобраз. Проста мне так лягчэй. Я рамантык, такi вось гарадскi рамантык. Працую, вядома, для публiкi. Але i сябе таксама не забываю. А песнi мае не аўтабiяграфiчныя. Калi я на сцэне плачу, рыдаю, што "яна" пакiнула мяне, то гэта не азначае, што я сам перажыў падобнае? Вы ж бачыце: мы нармальныя жывыя людзi. А я, наколькi смяюся з iншых, настолькi i з сябе. Вось такая фiласофiя.

    - Ходзяць чуткi, што хутка вы будзеце маскоўскiмi.

    Сяргей: Не, радэiму мы не пакiнем. Хоць Масква нас сапраўды прыцягвае. Многiм хутка ўжо пад трыццаць. Не заўсёды ж так басячыцца. А Масква, як нi круцi, - вялiкi культурны цэнтр.

    Яўген: Там можна працаваць на больш якасным узроўнi. Я маю на ўвазе нават студыйныя запiсы. Сёння з намi наш прадэюсар, якi жыве ў Маскве. Нядаўна мы зрабiлi на студыi "Саюз" запiс i эасталiся ў захапленнi ад яе якасцi. Проста хочацца прафесiянальна расцi.

    - А ў Беларусi, дзе вас можна пачуць i ўбачыць?

    Сяргей: Ды ўсюды ездзiм, па ўсёй рэспублiцы. Пляцоўкi розныя. Напрыклад, днём выступалi ў педiнстытуце, а ноччу - у клубе.

    - А вас не бянтэжыць выступлемне ў начных клубах? Усе ж людзi ядуць, п'юць у гэты час.

    Сяргей: У тым, што ядуць, нiчога дрэннага няма. У нас усюды ядуць: вунь хот-догi на кожным кроку. Але калi сур'ёзна, то самыя цяжкiя канцэрты сапраўды клубныя. Людзi прыходзяць туды салiдныя, з сотавымi тэлефонамi i з пэўным понтам. Яны, можа, i не супраць выйсцi патанцаваць, ды касцюм перашкаджае, тэлефон у кiшэнi жме. Затое гэта больш уважлiвая публiка, прыслухоўваецца да тэкстаў, музыкi. А што яшчэ трэба артысту, лiцадзею? Нехта будуе дом, саджае дрэвы, а ты спяваеш эа iх грошы, прыносячы задавальненне.

    - I ўсе ж, што далей?

    Яўген: У любым выпадку мы стараемся быць больш-менш незалежнымi, каб нiкому не быць абавязанымi i ў любы момант сказаць: "Ды пайшло ўсё гэта!.." Так, падобнае складана, але такiя мы ўжо - гарадскiя рамантыкi.

    I сапраўды, чаго-чаго, а рамантыкi гэтым хлопцам не пазычаць. Яны нiбыта з нейкiм iранiчным жартам адносяцца да ўсяго, але чамусьцi многiя iх песнi ўспрымаюцца ўсур'ёз. Калi ўважлiва прыслухацца, удумацца ў тэксты, то гарадскi жартаўлiвы фальклор набывае зусiм iншую афарбоўку. А можа, гэта толькi здаецца?

    I яшчэ адзiн маленькi сакрэт. Як сказаў Яўген, Сяргей i да гэтага часу класна кладзе паркет у кватэрах. Вядома, не бясплатна.

    Алена ШУМАРАВА, Неизвестный источник (Беларусь)


    PS: Поддержку данной страничке с текстом песни «Ляписа», нам оказал один сайт, на котором вы можете посмотреть различные видео. Причем, в отличном, HD Video качестве. Есть множество категорий, таких как: Фантастика, Боевики, Сериалы и т.п. Заходите – наслаждайтесь.



    Уважаемые посетители, при копировании материалов с нашего сайта, пожалуйста, указывайте ссылку на ljapis.ru. Спасибо.




       


     
     

    Комментарии

     
    Авторизация
    Быстрый вход
         
    TRUBETSKOY
    Мини-чат
    Vorobey
    Vorobey
    25 июля 2016

    привет)
    renegat2014
    renegat2014
    10 июля 2016

    Привет, ребята smile
    Vorobey
    Vorobey
    15 июня 2016

    добрый :)
    renegat2014
    renegat2014
    9 июня 2016

    Добрый день,всем...!
    Vorobey
    Vorobey
    14 апреля 2016

    ljapis.ru/lyubovi_kapec.html - вот первый альбом, и по ссылке его можно скачать.
    sanyasever1989
    sanyasever1989
    13 марта 2016

    Почему нельзя скачать самый первый альбом, а только буклкты? Дайте ссылку на самый первый альбом
    Vorobey
    Vorobey
    28 октября 2015

    User_634, скачать всю дискографию ЛТ можно вот здесь: ljapis.ru/all-album-down.html
    Vorobey
    Vorobey
    28 октября 2015

    kavriga89 - вот здесь: ljapis.ru/lyubovi_kapec.html - можно скачать первый альбом.
    User_634
    User_634
    27 октября 2015

    аа хочу одним файлом скачать все песни no
    kavriga89
    kavriga89
    26 октября 2015

    Как скачать самый первый альбом?

    Только зарегистрированные посетители могут писать в чате.
    Афиша
    Афиша

    Фан-сайт группы - «Ляпис Трубецкой»